Reuters.com

Reuters.com

Меркаваны арганізатар пастаўкі буйной партыі какаіну з Аргенціны, прадпрымальнік Андрэй Кавальчук, быў затрыманы паліцыяй Германіі. Пра гэта РБК паведаміў яго адвакат Уладзімір Жэрабянкоў.

«Прыйшлі ноччу паліцэйскія, затрымалі, патлумачылі, што будзе пытанне аб выдачы стаяць», — сказаў адвакат.

22 лютага стала вядома, што ўладам Расіі і Аргенціны ўдалося спыніць пастаўку вялікай партыі какаіну. На тэрыторыі школы пры пасольстве Расіі ў Буэнас-Айрэсе было выяўлена 12 чамаданаў з какаінам. Расследаванне ФСБ і паліцыі Аргенціны працягвалася амаль два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0