el-nacional.com

el-nacional.com

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура паабяцаў павысіць мінімальны заробак у краіне на 58%. Пра гэта паведамляе El Nacional.

Па словах кіраўніка дзяржавы, з 1 сакавіка мінімальная зарплата вырасце з 248 тыс. да 392,5 тыс. балівараў. Як паведамляе El Nuevo Herald, суадносячы гэтую суму з фактычным у краіне курсам нацыянальнай валюты на чорным рынку абяцанае павышэнне зарплаты наблізілася да $2.

Па афіцыйным курсе новая мінімальная зарплата перавысіла $ 12.

За 2017 год Мадура шэсць разоў абвяшчаў пра павышэнне мінімальнага заробку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0