Двух супрацоўнікаў міжраённай лабараторыі ў Смаргоні падазраюць у атрыманні хабару, паведамляе sk.gov.by

Падчас адбору проб для лабараторных вымярэнняў, кантролю забруджвання зямель, назірання за станам навакольнага асяроддзя два супрацоўнікі лабараторыі атрымлівалі ад кіраўнікоў прадпрыемстваў незаконныя ўзнагароды за непрыцягненне тых да адказнасці.

Так, ад 2008 да 2013 года фігуранты атрымлівалі бакалейныя тавары ад аднаго з кіраўнікоў прадпрыемства на Ашмяншчыне. І за гэта сфальсіфікавалі вынікі праверкі.

У 2016 годзе пры адборы проб па выкідах у атмасферу эколагі атрымалі ад кіраўніка дрэваапрацоўчага прадпрыемства на Іўеўшчыне стол і іншыя драўляныя вырабы.

Па аналагічных схемах яны атрымлівалі бульбу, пшаніцу, ячмень.

Частка хабару канфіскаваная. Расследаванне працягваюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0