Белстат апублікаваў дадзеныя аб стане турыстычнай галіны за 2017 год.
Расійская Волагда.
У якія краіны найчасцей ездзілі беларускія арганізаваныя турысты і экскурсанты? У дужках пазначана павелічэнне ці памяншэнне іх колькасць адносна 2016 года.
- Турцыя — 140 159 (+82 424)
- Егіпет — 123 814 (+81 885)
- Украіна — 91 234 (+45 315)
- Балгарыя — 62 356 (+3611)
- Расія — 46 736 (-24 767)
- Польшча — 36 187 (-4612)
- Іспанія — 31 403 (+6620)
- Грэцыя — 27 978 (+5796)
- Чарнагорыя — 19 402 (+1641)
- Чэхія — 15 639 (+1820)
На апошнім месцы знаходзяцца Таджыкістан і Манголія. Туды з'ездзілі па адным арганізаваным турысце.