Здарэнні5555

Шакуючая гісторыя ў Смаргоні: муж выразаў жонцы на лбе «б***», а пасля забіў сябе

Жахлівая гісторыя здарылася ў Смаргоні раніцай 28 лютага.

Харэограф мясцовага дзіцячага садка ішла на працу, калі з суседняга дома выбегла яе калега: у залітай крывёю начной кашулі і басанож.

Выклікалі хуткую, міліцыю. Жанчыну — 58-гадовую выхавацельку аднаго з дзіцячых садкоў — адвезлі ў бальніцу.

Яе муж (пара жыла разам, але была ў разводзе) замкнуўся дома. Трапіць унутр міліцыянты не змаглі. Калі зламалі дзверы, мужчыну знайшлі ў ваннай. Па словах мясцовых жыхароў, ён скончыў жыццё самагубствам, уткнуўшы нож сабе ў грудзі.

Дакладныя абставіны невядомыя. Мясцовая міліцыя адмаўляецца ад каментароў. 

Але кажуць, што муж пацярпелай моцна хварэў. Яму было пад 59 гадоў, ён моцна пакутаваў на цукроўку і, магчыма, меў захворванні, якія ўплывалі на яго адэкватнасць. Мужчына меў групу інваліднасці.

«Яна вельмі добры спецыяліст: інтэлігентная, адэкватная жанчына. Яе любяць і калегі, і бацькі дзяцей. Але яна асабліва не распаўсюджвалася пра сваё жыццё. Часам скардзілася, што ёй цяжка жывецца, казала, маўляў, муж хворы, муж дурны. Але і ўявіць не маглі, што там такое можа адбыцца», — кажуць калегі пацярпелай.

Мясцовыя жыхары расказваюць, што ў 8:30 раніцы 28 лютага мужчына на глебе рэўнасці кінуўся на жонку. Ён узяў нож і выразаў у яе гарачым нажом на лбе нецэнзурнае слова «бл****». Пасля нібыта пачаў выразаць геніталіі. Жанчына ці то страціла прытомнасць, ці то прыкінулася памерлай і, калі муж выйшаў з пакоя, змагла ўцячы з хаты.

Муж замкнуў усе дзверы і зарэзаў сябе.

Жанчына выжыла. Цяпер яна знаходзіцца ў бальніцы, у рэанімацыі.

Следчы камітэт паведаміў, што «меркаваны матыў - працяглыя канфліктныя адносіны». Заведзена крымінальная справа, ідзе расследаванне. 

Цялесныя пашкоджанні жанчыны кваліфікаваныя як цяжкія.

Каментары55

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар6

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно5

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць