Дзве прадстаўніцы кіраўніцтва Беларускай федэрацыі плавання загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні.

blrswimming.by

blrswimming.by

- Плавальная грамадскасць Беларусі глыбока смуткуе з прычыны гібелі ў выніку трагічнага ДТЗ генеральнага сакратара БФП Таццяны Аляксандраўны Жукавай і выканаўчага дырэктара БФП Жанны Аляксандраўны Ісаені. Уклад гэтых жанчын у развіццё беларускага плавання складана пераацаніць, гэта вынік велізарнай працы, сапраўднага педагагічнага таленту і проста энергетыкі выдатных людзей, — паведамляе прэс-служба БФП.

Фота ДАІ Віцебска

Як паведаміў раней СК, 1 сакавіка каля 18 гадзін 20 хвілін на 139 км аўтадарогі Мінск — Віцебск аўтамабіль Geely выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Volvo з паўпрычэпам Krone.

Аўтамабілем Geely кіравала 60-гадовая жыхарка Мінска, якая з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ў бальніцу, дзе праз гадзіну памерла. 43-гадовая пасажырка, што ехала на пярэднім сядзенні, памерла на месцы здарэння. Прычынай ДТЗ сталі складаныя ўмовы надвор'я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0