president.gov.by

Лукашэнка не мае намеру мяняць склад урада на цяперашнім этапе, але для кантролю эфектыўнасці яго працы ў існуючых рэаліях адвёў паўгода, піша sb.by.

Пра гэта ён заявіў падчас справаздачу урада, Нацбанка, аблвыканкама і Мінгарвыканкама 2 сакавіка.

Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Тое, з чаго пачынаў гэты ўрад … Часы былі няпростыя і цяжкія. І быццам нешта зроблена, вынік нейкі ёсць. Казаць пра тое, што гэта ўрад нікудышны і яго трэба замяніць, было б няправільна. Але калі ўрад лічыць, што і ў гэтым годзе можна так спакойна, за кошт знешніх нейкіх кан'юнктурных фактараў атрымаць нейкі вынік і спакойна жыць, гэта будзе апошняе для вас».

«Збірайцеся. Кіруйце. У вас ёсць ва ўрадзе ўсё: і разумныя, і адукаваныя, ёсць жорсткія, якія ўмеюць і камандаваць, і прымаць рашэнні. Ёсць вопытныя і заземленыя. Райцеся, прымайце рашэнні і дзейнічайце. Задзейнічайце ў эканамічнай сферы увесь патэнцыял краіны.

Зразумейце, на коне краіна і яе незалежнасць! Як бы ні было складана, нам трэба выкруціцца ў гэтай сітуацыі, кажучы па-народнаму. Нам трэба выжыць. Нам трэба захаваць краіну».