Суд у Расіі падоўжыў арышт украінцу Паўлу Грыбу да 4 мая, паведаміў яго бацька Ігар Грыб.

Паводле яго слоў, следчы даказвае, што ў Грыба няма хваробы і паказвае даведкі з добрымі аналізамі.

«На ўсе скаргі сына рэакцыі адміністрацыі СІЗА няма. Лекі, набытыя за свой кошт, не даюць. Скаргі Паўла на дрэннае самаадчуванне, моцны боль у жываце і страўніку, агульная слабасць не рэгіструюцца», — дадаў ён.

Бацька ўкраінца таксама заявіў аб псіхалагічным ціску на сына.

Нагадаем, Павел Грыб знік у Беларусі 24 жніўня 2017 года. Яго бацька, які раней працаваў у Дзяржаўнай памежнай службе Украіны, адразу выказаў здагадку, што яго выкралі супрацоўнікі ФСБ Расіі.