Міністэрства аховы здароўя заклікала аптэкі прыбраць з шыльдаў і светлавой рэкламы інфармацыю, якая ўводзіць у зман.

У лісце Міністэрства аховы здароўя праінфармавала пра павелічэнне колькасці аптэк, у светлавой рэкламе і на шыльдах якіх выкарыстоўваюцца таварныя знакі, такія як «Аптэка ашчадных», «Любімая Аптэка», «Доктар А», «Доктар До», «Еўрааптэка», «Альфа-аптэка», «Клапатлівая Аптэка», «Добрыя Лекі», «Аптэка нізкіх цэн», «Аптэка аптовых цэн». На думку міністэрства, гэта ўводзіць у зман насельніцтва і прыводзіць да зваротаў грамадзян. Міністэрства аховы здароўя нагадала, што выкарыстанне такіх таварных знакаў супярэчыць закону аб абароне правоў спажыўцоў, а таксама не адказвае патрабаванням Належнай аптэчнай практыкі.

Юрыдычныя асобы, якія маюць ліцэнзіі на фармацэўтычную дзейнасць, пры размяшчэнні інфармацыі для насельніцтва (у тым ліку ў інтэрнэце) павінны выкарыстоўваць толькі назву арганізацыі, названай у ліцэнзіі і ў пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0