Фота з Вікіпедыі.

Фота з Вікіпедыі.

Доктар гістарычных навук, прафесар Георгій Штыхаў памёр у 90 гадоў.

Ён нарадзіўся ў 1927 у Навабеліцы каля Гомеля. Пачаў свой шлях гісторыка з настаўніцтва ў Гарадзенскай і Гомельскай абласцях. Пасля прабіўся ў навуку. Капаў і даследаваў Полацк, Віцебск, Менск, іншыя гарады колішняга Полацкага княства. Даследаваў 300 курганоў.

Працаваў у Акадэміі навук Беларусі. Падрыхтаваў 2 дактары і 19 кандыдатаў навук. Выдаў паўтара дзясятка кніг.

Узначальваў Беларускую асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій. Актыўна ўдзельнічаў у змаганні за незалежнасць і дэмакратыю ў складзе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная грамада.

Гэта быў нястомны працаўнік і сумленны чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?