Пятро Парашэнка заявіў, што крытычная сітуацыя з газазабеспячэннем, якая склалася ў апошнія дні, пераадоленая.

Па словах Парашэнкі, гэта стала магчымым дзякуючы таму, што было рэзка павялічана колькасць газу, які пастаўляецца з краін ЕС.

«Крытычная сітуацыя, якая ўзнікла з пастаўкамі газу ў сувязі са спробай Газпрома сарваць выкананне кантракту на пастаўку газу ва Украіну… ужо мінула. Зараз мы маем рэзкае павелічэнне паставак газу з ЕС — з Польшчы, Славакіі і Венгрыі, і па стане на 10:20 сітуацыя з забеспячэннем газам стабілізавалася, увесь дэфіцыт газу цалкам пакрыты», — заявіў прэзідэнт.

Таксама Парашэнка падзякаваў украінцам за нацыянальную салідарнасць і за тое, што яны адгукнуліся на зварот скараціць спажыванне газу.

«На 25 мільёнаў кубаметраў газу Украіна скараціла спажыванне ўчора — 14% агульнага аб'ёму спажывання. Гэта і ёсць прыкмета нашай салідарнасці», — адзначыў прэзідэнт.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?