На маскоўскім стадыёне «Лужнікі» пачаўся шматтысячны мітынг «За моцную Расію!» У падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Пуціна. Пра гэта журналістам паведаміў прэс-сакратар выбарчага штаба кандыдата Андрэй Кандрашоў, перадае ТАСС.

Паводле яго слоў, яшчэ за гадзіну да афіцыйнага старту акцыі, вызначанага на 14:00, на мітынг сабраліся каля 80 тысяч чалавек. Кандрашоў запэўніў, што ўдзельнікаў будзе больш. У мітынгу можа прыняць удзел і сам Уладзімір Пуцін, паведамляў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.

Мітынгоўцы запоўнілі трыбуны, многія атачылі ўсталяваную на полі сцэну. Яны трымаюць у руках плакаты ў падтрымку кандыдата.

Выбары прэзідэнта Расіі прызначаны на 18 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0