Мужчына спрабаваў абрабаваць абменнік у Магілёве, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета. Аднак працаўніца абменніка націснула трывожную кнопку, і рабаўнік схаваўся, паведамляе УСК па Магілёўскай вобласці.

Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 207 КК (разбой, учынены з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры).

Міліцыя праводзіць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, каб высветліць асобу падазраванага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0