Для пагашэння дзяржаўнага доўгу Міністэрства фінансаў Беларусі плануе максімальна задзейнічаць недаўгавыя крыніцы, паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў.

«Каб скарачаць доўг, трэба ў першую чаргу яго ня нарошчваць. У сувязі з гэтым неабходна максімальна задзейнічаць нашы ўнутраныя крыніцы, каб пагашаць стары доўг і не назапашваць новы, прыцягваючы запазычанні. Трэба праводзіць вельмі узважаную палітыку»,

— падкрэсліў намеснік міністра.

Юрый Селіверстаў пацвердзіў, што плануецца забяспечыць дасягненне штогадовага прафіцыту бюджэту ў аб'ёме ад $ 400 мільёнаў да $ 700 мільёнаў. Гэтыя сродкі будуць накіроўвацца на пагашэнне дзяржаўнага доўгу. «Практыка накіроўваць частку даходаў на пагашэнне доўгу якраз і накіравана на выкананне тых даручэнняў, пра якія казаў кіраўнік дзяржавы 2 сакавіка», — заявіў намеснік міністра.

Пры гэтым намеснік міністра ўдакладніў, што ўпор на ўнутраныя крыніцы пры пагашэнні дзярждоўгу не азначае, што Беларусь рэзка спыніць прыцягваць запазычанні на сусветных рынках.

Нагадаем, 2 сакавіка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў пазбавіцца ад знешніх даўгоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0