38-гадовы жыхар Бярозаўскага раёна падазраецца ў незаконнай здабычы рыбы, паведаміў Tut.by.

Па дадзеных следства, мужчына «рыбачыў» 2 сакавіка з 14.00 да 16.00 на адным з вадаёмаў раёна. За гэты час ён здабыў 173 шчупакі і 10 асобін плоткі, чым нанёс прыродзе ўрон на 38 тысяч рублёў.

У дачыненні да мужчыны распачата справа за незаконную здабычу рыбы. Падазраваны затрыманы.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0