04.03.2018 / 10:20

«Маці загадала сядзець ціха». У Мінску ў задымленай кватэры ратавальнікі знайшлі траіх дзяцей у замкнёнай шафе 11

Дзеці сказалі, што ў шафу іх пасадзіла маці і загадала сядзець ціха.

Фота: Мінскае гарадское УМНС

Супрацоўнікі МНС знайшлі ў шафе задымленай кватэры трох дзяцей, паведамляе Мінскае гарадское УМНС.

У суботу, 3 сакавіка, на нумар «101» паступіла паведамленне аб задымленні з кватэры на вуліцы Казіміраўскай у Мінску. Кватэру, у якой паводле паведамлення быў дым, адкрыў гаспадар.

На кухні была абгарэлая канапа. Са слоў гаспадара кватэры і яго жонкі, яны справіліся з узгараннем сваімі сіламі, але ў момант прыбыцця выратавальнікаў паралон яшчэ трохі тлеў. Памяшканне знаходзілася ў антысанітарным стане.

Ратавальнікі канчаткова ліквідавалі загаранне, аднак у ходзе абследавання кватэры заўважылі дзіцячыя рэчы. Па словах гаспадароў, у іх чацвёра дзяцей, і ўсе яны былі ў бабулі.

Супрацоўнікі МНС, пачуўшы шум у дзіцячым пакоі, у замкнёнай шафе знайшлі траіх маленькіх дзяцей: хлопчыкаў 2008 і 2015, а таксама дзяўчынку 2012 гадоў нараджэння. Яны сядзелі напалоханыя і былі ў ніжняй бялізне. Дзяцей дасталі, супакоілі, накрылі коўдрай. Да месца па выкліку прыбылі медыкі, яны далі заключэнне, што стан дзяцей здавальняючы.

Са слоў малых, у шафу іх пасадзіла маці, сказала ціха сядзець і не варушыцца.

Супрацоўнікі міліцыі цяпер высвятляюць, чаму дарослыя паставілі жыццё дзяцей пад пагрозу. Прычына пажару высвятляецца.

2
Žvir / Адказаць
04.03.2018 / 10:34
у шафу іх пасадзіла маці...Супрацоўнікі міліцыі цяпер высвятляюць, чаму...

https://nn.by/?c=ar&i=205704I smiech i hrech...
6
Нарацкі Сема / Адказаць
04.03.2018 / 11:04
Не цяжка дагадацца чаму, мазгі адпіты, вінаваты самі, а дзяцей схавалі, каб не абцяжарваць сваю віну, што дзецьмі рызыкавалі
6
Michał / Адказаць
04.03.2018 / 11:37
Напэўна спужаліся, што дзяцей адбяруць, пабачыўшы антысанітарны стан кватэры, ды і загараньне не проста так... Зараз дакладна адбяруць...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру