04.03.2018 / 13:48

У Пецярбургу настаўніцу западозрылі ў сэксе са школьнікам з багатай сям'і падчас ўрока 14

Кадр: фільм «Bad Teacher»

У Санкт-Пецярбургу змясцілі пад падпіску аб нявыездзе настаўніцу, якая на ўроку нібыта занялася сэксам з 15-гадовым школьнікам. Пра гэта паведамляе «Фонтанка».

Крымінальную справу ў дачыненні да 35-гадовага педагога завялі ў канцы мінулага года. Заяву ў Следчы камітэт на жанчыну напісала маці падлетка. Крымінальная справа заведзеная па двух артыкулах КК — распусныя дзеянні і палавыя зносіны з асобай, малодшай за 16 гадоў.

Паводле «Фантанкі», сям'я хлопчыка даволі заможная, яго бацька працуе ў маскоўскай кампаніі ў сферы гандлю нафтай. Падлетак вучыцца ў прыватнай школе, але навучаецца дома — нанятыя настаўнікі прыходзяць да яго ў зручны для яго час.

Падлетак на старонцы Укантакце пазіруе на фоне і за рулём дарагіх машын, хваліцца рэгулярнымі паездкамі за мяжу і, нягледзячы на школьны ўзрост, выпівае ў клубах, прызнаецца ў любоўных адносінах, пазіцыянуе сябе як прафесійны футбаліст і, напрыклад, паведамляе падпісчыкам пра асабістую сустрэчу з Крышціяну Раналду і знаёмстве з іншымі сусветнымі зоркамі.

У інтым, калі верыць школьніку і маме, ён быў гвалтоўна зацягнуты яшчэ ў красавіку 2017 года. Магчыма, падлетак толькі прыдумаў гэтую гісторыю. Гэтым, на думку журналістаў, можна растлумачыць, што настаўніца па-ранейшаму знаходзіцца толькі ў статусе падазраванай.

29
пиримидон / Адказаць
04.03.2018 / 14:56
первый(?) сексуальный опыт в 15 лет для парня нынешнего времени - вполне естественно. да и 35-летняя партнерша, если здорова и разумна, научит только нужному. на уроке это конечно - лишнее, а так - зря его мама так раздула: если бы была у нее девица, тогда понятно. а за парня - ей бы радоваться - с младых ногтей востребован женским полом!))
1
Адам Чумак / Адказаць
04.03.2018 / 15:13
Раналду, "зоркi", сэкс з настаунiцай... фантазii, вартыя хiба што для спецыялiстау з "Сербскага"
7
Вавіла / Адказаць
04.03.2018 / 16:24
пиримидон, першы сэксуальны досьвед варта атрымліваць, калі ты гатовы на выхаванне “нечаканых” дзяцей, а ў гэтай ўкантактнай шкалаты мозгу не хапае за сябн адказваць, не кажучы ўжо пра іншых
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру