Моцны вецер падчас буры зламаў тсугу канадскую, якую пасадзіў 227 гадоў таму першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон, перадае ТАСС.

«Моцны вецер зламаў 227-гадовую тсугу канадскую і вірджынскі кедр, які на працягу многіх гадоў аберагаў магілу Вашынгтона», — паведамляецца на афіцыйнай старонцы ў Facebook маёнтка Вашынгтона Маунт-Вернан (штат Вірджынія).

Фото поместья Вашингтона Маунт-Вернон

Тсуга была падарункам Вашынгтону ад губернатара Нью-Ёрка Джорджа Клінтана. Атрымаў ён яе ў невялікай бочцы з-пад віскі. «Вашынгтон пасадзіў гэтае дрэва ля паўночнага ўваходу ў сад», — ўдакладняюць ў Маунт-Вернан.

Вашынгтон вярнуўся ў Маунт-Вернан пасля завяршэння працы на прэзідэнцкай пасадзе, там жа ён памёр ў 1799 годзе. Ён і яго жонка Марта пахаваныя непадалёк ад асабняка.

Адзначаецца, што многія дрэвы былі паваленыя стыхіяй, аднак тсуга заснавальніка краіны была самай вядомай. Цяпер замест яе густой кроны застаўся толькі ствол вышынёй некалькі метраў.

Ахвярамі буры на паўночным усходзе Злучаных Штатаў сталі восем чалавек. Усе яны загінулі пад дрэвамі, якія паваліла стыхія. Без электраэнергіі засталіся каля 2 мільёнаў чалавек у 13 штатах. У іх ліку Нью-Ёрк, Вірджынія, Мэрыленд, Масачусетс і Пенсільванія. Цяпер вецер сціх, бура сыходзіць у бок Атлантыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0