04.03.2018 / 15:32

Барыс Грабеншчыкоў моцна прастудзіўся, ходзяць усялякія чуткі 6

Грабеншчыкоў «моцна прастудзіўся», інфармацыя аб праблемах з сэрцам не пацвярджаецца.

На афіцыйнай старонцы Барыса Грабеншчыкова «Укантакце» з'явіўся каментар да распаўсюджанай у СМІ інфармацыі аб шпіталізацыі музыканта.

«Усім, хто чытае, каментуе і распаўсюджвае інфармацыю канала «Санкт-Пецярбург» пра «праблемы з сэрцам пасля нядаўняй аперацыі» Барыса Грабеншчыкова, паведамляем, што гэта — ілжывая інфармацыя. Барыс моцна прастудзіўся, як і многія гэтай зімой. Просім не турбаваць сям'ю і групу, а проста пажадаць Барысу хутчэйшага выздараўлення. Дзякуй!» — гаворыцца ў паведамленні.

 

У СМІ раней з'явілася інфармацыя пра шпіталізацыю музыканта праз праблемы з сэрцам або запаленне лёгкіх.

Барыс Грабеншчыкоў — адзін з пачынальнікаў «рускага року», лідар створанай у 1972 годзе групы «Акварыум».

0
Лапух / Адказаць
04.03.2018 / 15:41
Дай бог здароў'я гэтаму сумленнаму чалавеку.
0
Генэрал Голад / Адказаць
04.03.2018 / 19:05
Здароўя табе, БГ!
0
Inhvar / Адказаць
04.03.2018 / 20:45
Палiць трэба меньш. Ды дзе там..
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру