Сьвята збору вінаграду ў італьянскім мястэчку Марына пад Рымам скончылася нетыпова.
Згодна з традыцыяй віно мусіла заструменіць з фантану на галоўным пляцы Марына, але гідраўліка выкінула нечаканую штуку — віно пайшло ў дамы месьцічаў, паведамляе газэта «Il Messaggero».
Тысячы людзей, як патрабуе звычай, з кубкамі ў руках сабраліся каля ўпрыгожанага кветкамі фантана ў чаканьні кульмінацыйнага моманту сьвята. Аднак віно не паплыла, а нецярплівасьць месьцічаў і гасьцей расло.
З рэпрадуктараў людзей супакойвалі, што тэхнічная праблема хутка вырашыцца, аднак час мінаў і імпрэза ў выніку сарвалася.
У найлепшай сытуацыі апынуліся тыя нешматлікія жыхары Марына, што не пайшлі на сьвята ды засталіся ў дома — зь іх кранаў раптам пайшло белае шампанскае найлепшай якасьці.Цяжка падлічыць, колькі віна патрапіла ў дамы, але з фантану ў той дзень павінна было выцечы каля трох тысячаў літраў пеністага напою.
Паводле Rzeczpospolita