04.03.2018 / 19:24

На біятлоне Аляксандр Лукашэнка страляў не са становішча лежачы, а са спецыяльнага прыстасавання ФОТА 83

Сёння, 4 сакавіка, падчас біятлоннага забегу з алімпійцамі, прэзідэнт Беларусі страляў не са становішча лежачы, як спартоўцы, а са спецыяльнага прыстасавання. Гэты момант трапіў у рэпартаж тэлеканала АНТ:

Цяжка сказаць, чаму спатрэбілася такая падстаўка. Прэзідэнцкая прэс-служба ніколі не каментуе такіх пытанняў. 

Прэс-служба паведаміла, што разам з кіраўніком дзяржавы на лыжную трасу выйшлі ягоны малодшы сын Мікалай, прэс-сакратарка прэзідэнта Наталля Эйсмант, пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў у Пхёнчане Дар'я Домрачава, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, а таксама чэмпіён мінулых гадоў Аляксей Айдараў і экс-гімнастка Ксенія Санковіч.

«Гэта была наша супольная ідэя. Мы дамовіліся, што народ павінен іх ўбачыць пасля гэтай бліскучай перамогі. Але я хіба мог застацца ў баку як самы вялікі заўзятар? — цытуе Аляксандра Лукашэнку прэс-служба. — Гэта прыклад таго, што спортам трэба займацца, асабліва лыжамі. Паверце, я займаюся многімі відамі спорту, але гэты самы карысны, асабліва для мужыкоў».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што спорт для яго як наркотык, і ўзімку ён заўсёды імкнецца стаць на лыжы і правесці трэніроўку. «Калі заняты, позна ўвечары прыходжу, дапусцім, у 10—11 гадзін, усё роўна хоць бы кіламетраў 7—8 я павінен прабегчыся на лыжах. А калі выпадае больш часу, мы па 2—3 гадзіны бегаем па лыжнай трасе», — распавёў кіраўнік дзяржавы.

Сёння праходзілі дзіцячыя біятлонныя спаборніцтвы «Снежны снайпер». «Мне Вакульчык дакладвае, што каля тысячы дзетак у выніку ўзялі на кантроль. Зараз праверым іх фізічны стан, мы закупілі добрае абсталяванне. Калі бацькі пагодзяцца і дзеці будуць здольныя бегаць, яны будуць добрымі спартоўцамі. А дзеці ёсць з добрымі задаткамі», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

nn.by; скрыншот з тэлеканала АНТ; фота president.gov.by

302
Олег / Адказаць
04.03.2018 / 19:31
на данный момент, лукашенко - единственный гарант Независимости Беларуси.
3
Юрась Беларус / Адказаць
04.03.2018 / 19:43
Не забудзьце для Колі экзашкілет!)))((((((
13
Сымон / Адказаць
04.03.2018 / 19:44
Олег, на данный момент гарант независимости - это те люди, которые за 3 часа собрали 6000 р на доску в честь 100 лет БНР...
Паказаць усе каментары/ 83 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру