04.03.2018 / 19:29

Найгоршым фільмам 2017 г. прызнаны «Эмодзі фільм», а акцёрам — Том Круз 1

Арганізатары амерыканскай антыпрэміі «Залатая маліна» назвалі найгоршы фільм 2017 года. Ім стаў «Эмодзі фільм» рэжысёра Тоні Леондыса, што вынікае з роліка, апублікаванага на YouTube-канале прэміі. Карціна атрымала антынаграду за найгоршы сцэнар, а Леондыс быў названы найгоршым рэжысёрам, піша Lenta.ru.

«Эмодзі фільм» распавядае пра прыгоды смайлікаў ўнутры смартфона, які яны лічаць сапраўдным Сусветам.

На званне найгоршага фільму мінулага года таксама прэтэндавалі «Выратавальнікі Малібу», «На пяцьдзесят адценняў цямней», «Трансформеры: апошні рыцар» і «Мумія».

Выканаўцам найгоршай мужчынскай ролі прызналі Тома Круза ў фільме «Мумія», найгоршай актрысай — Тайлер Пэры, якая выканала жаночую ролю ў «Хэлоўіне Мэдэі 2».

0
Ксения Дягелько / Адказаць
12.03.2018 / 19:03
Тайлер Перри - это он.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру