04.03.2018 / 19:57

Пуцін на NBC: Расія ніколі не выдасць абвінавачваных ва ўмяшальніцтве ў выбары прэзідэнта ЗША 3

«Ніколі. Расія наогул ніколі не выдае сваіх грамадзян каму-небудзь, гэтак жа, як і ЗША», — заявіў прэзідэнт Расіі ў інтэрв'ю NBC News. Урывак інтэрв'ю тэлеканал апублікаваў 4 сакавіка.

Адметна — Пуцін не стаў адмаўляць, што да ўмяшальніцтва ў выбары маглі мець дачыненне грамадзяне Расіі.

Спецпроакурор ЗША Роберт Мюлер 16 лютага прад'явіў 13 расіянам і тром кампаніям з РФ абвінавачванні па артыкуле «змова супраць ЗША» і «махлярства». З фізічных асоб у абвінаваўчае заключэнне ўключаны,напрыклад, Яўген Прыгожын.

Яўгена Прыгожына звязваюць са стварэннем «фабрыкі троляў». Сцвярджаецца, што «тролі» публікавалі ў сетцы па тысячы матэрыялаў на тыдзень пра расавыя праблемы, аддзяленне Тэхаса, легалізацыю зброі і ЛГБТ.

2
Мікола / Адказаць
04.03.2018 / 20:07
Зразумела. Пуціну тыя абвінавачаныя яшчэ будуць патрэбныя для наступных выбараў у Амэрыцы.
0
сік / Адказаць
04.03.2018 / 22:33
Баяцца пуцінскія хакеры працаваць. Хай Пуцін вызваліць зброегандляра Бута, і наркалётчыка Валошына. Ім у ЗША цяжка пад неграмі ў вязніцы сядзець яшчэ гадоў 20.
0
dust / Адказаць
05.03.2018 / 08:45
Еще раз убедился - по этому гражданину трибунал плачет и в тюрьме давно пропуски ставят. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру