Насця Рыбка (Фота: nastyarybka / Global Look Press)

Насця Рыбка (Фота: nastyarybka / Global Look Press)

На просьбу пракаментаваць затрыманне Анастасіі Вашукевіч (Насці Рыбкі) і Аляксандра Кірылава (Алекса Леслі), расійскі дыпламат перанакіраваў пытанне беларускаму боку.

У МЗС Беларусі РБК паведамілі, што пасольства нашай краіны ў В'етнаме адсочвае сітуацыю.

«Умовы іх утрымання ідэнтычны ўмовам утрымання іншых замежных грамадзян. <… Яны> былі арыштаваныя ў сувязі з парушэннем мясцовага заканадаўства — ажыццяўленнем на тэрыторыі Тайланда незаконнай працоўнай дзейнасці без адпаведнага дазволу мясцовых уладаў», — падкрэсліў Сасноў.

Ім можа пагражаць альбо штраф, альбо дэпартацыя, альбо турэмнае зняволенне тэрмінам да двух гадоў з наступнай дэпартацыяй на радзіму. Пасяджэнне суда, на якім будзе абраная мера стрымання, павінна адбыцца на працягу двух месяцаў з моманту затрымання.

«Ніякай палітыкі, як хочуць прадставіць шматлікія СМІ, у дадзенай справе няма. Звычайная крымінальная справа, распачатая мясцовым судом за нелегальную працу», — запэўніў РБК дыпламат.

У канцы лютага паліцыя Тайланда затрымала Вашукевіч, Кірылава і яшчэ восем расіян па падазрэнні ў незаконным правядзенні сэкс-трэнінгаў у Патаі. Па словах Рыбкі, на трэнінг, які праводзіў Алекс Леслі, прыйшлі «людзі з Інтэрпола», а ўжо ў паліцыі да затрыманых «прыйшоў расійскі консул, які сказаў, што нас вельмі хочуць бачыць у Расіі». Пазней Рыбку і яшчэ пяцёх чалавек адпусцілі пад заклад, аднак пазней зноў затрымалі і змясцілі пад варту.

Як распавёў РБК знаёмы Рыбкі і Леслі Павел Юнко, на адрас затрыманых паступалі пагрозы ў іміграцыйнай турме ў Бангкоку. Паводле яго, у іх канфіскавалі тэлефоны і запатрабавалі паролі ад дэвайсаў «на падставе таго, што моцна паб'юць ў выпадку адмовы». Інфармацыю пра пагрозы пацвердзіў і другі знаёмы затрыманых. Паводле абодвух суразмоўцаў РБК, ніхто ў выніку не паведаміў праваахоўнікам гэтыя паролі.

Праз некаторы час Вашукевіч і Кірылаў папрасілі палітычны прытулак у ЗША. Вашукевіч сцвярджае, што мае інфармацыю аб сувязях расійскіх дэпутатаў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і экс-кіраўніком яго перадвыбарчага штаба Полам Манафортам.

Насця Рыбка і Алекс Леслі таксама з'яўляюцца адказчыкамі па пазове Алега Дзерыпаскі пра публікацыю без дазволу матэрыялаў аб прыватным жыцці расійскага бізнэсмена. Сваю скаргу ў суд ён падаў пасля публікацыі расследавання Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, у якім распавядалася пра адпачынак намесніка старшыні ўрада Расіі Сяргея Прыходзькі на яхце Elden, якая належыць Дзерыпаску. Расследаванне было заснавана на фотаздымках і відэа з «Інстаграма» Вашукевіч і інфармацыі, апісанай у яе кнізе.

Чытайце: Як эскортніца з Бабруйска несвядома выкрыла сумнеўны адпачынак расійскага топ-чыноўніка з алігархам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?