04.03.2018 / 21:32

Шуневіч пра змякчэнне пакарання за нарказлачынствы: МУС гэтага не прапаноўвала і прапаноўваць не будзе 13

Пра гэта ў праграме «Контуры» на тэлеканале ОНТ паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, паведамляе БЕЛТА.

Паводле яго слоў, «міжнародны наркатрафік ўспрымае нашу краіну не толькі як транзіцёра, але і краіну спажывання пэўнай часткі наркотыкаў». «Цяпер мы робім акцэнт на выяўленні каналаў, па якіх трапляе на нашу тэрыторыю гэтае зелле «, — заявіў міністр.

Гаворачы аб магчымым змякчэнні пакарання за нарказлачынствы, Ігар Шуневіч адзначыў, што Міністэрства ўнутраных спраў ніколі не было ініцыятарам гэтага. «Мы дапускаем магчымасць разгляду гэтага пытання заканадаўцамі, але ініцыятыўна мы гэтыя новаўвядзенні не прапаноўвалі і прапаноўваць не будзем. Паколькі наша цвёрдая перакананасць — мы дасягнулі пэўных вынікаў і рабіць крок назад, на нашу думку, нельга. Але калі будзе прыняты такі закон, то мы будзем яго выконваць», — канстатаваў кіраўнік МУС.

Ён таксама выказаў сваё меркаванне з гэтай нагоды. «Не думаю, што ў нас законы звышжорсткія ў гэтай частцы па двух меркаваннях. Кожны наркаман за час сваёй «прафесійнай кар'еры» ўцягвае ва ўжыванне наркотыкаў ад 8 да 10 чалавек. І другое. Наркаманія, асабліва цяжкі яе састаў — распаўсюд, што пацягнуў да гібелі, заўсёды ідзе з учыненнем шэрагу іншых злачынстваў — крадзяжоў, гвалту, заражэння хваробамі. Гэта цэлы комплекс з негатыўнымі наступствамі, які цягне за сабой гэты сацыяльны феномен. На мой погляд, такія ж сур'ёзныя меры павінна прадпрымаць дзяржава для яго пераадолення», — сказаў Ігар Шуневіч.

1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
04.03.2018 / 21:57
Закрыць мяжу на Усходзе Беларусi , i узяць пад жорсткi кантроль амбасаду рсфср з »дыпламатычнай поштай «
16
шлёма / Адказаць
04.03.2018 / 22:04
только ужесточить наказание за наркопреступления. Антиреклама наркотиков, наркоман - преступник. Начиная со школы, внушать НАРКОМАН - ПРЕСТУПНИК, ПРОПАЩИЙ ЧЕЛОВЕК!
0
Абакумаў / Адказаць
04.03.2018 / 22:16
То НКВД за дваццаць гадоў ня выявіла "каналаў"? Прапусьцілі праз турмы дзесяткі тысяч людзей за панюшку марыхуаны, а каналы пастаўкі сапраўдных наркотыкаўгэтак і засталіся таемнымі? Разагнаць к чортавай матары.
Гісторыя з чатырма цэнтнэрамі "мукі" ў самалёце Патрушава паказала, што гэта за каналы.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру