Здарэнні1717

Скандал на кніжным кірмашы: невядомы абліў Хадановіча кавай і ўцёк

3 сакавіка на кніжным кірмашы ў Мінску адбыўся скандал. Падчас прэзентацыі беларускага перакладу «Лялькі» Баляслава Пруса, што адбывалася на польскім стэндзе, невядомы хлопец абліў паэта Андрэя Хадановіча кавай і ўцёк.

Як сведчаць відавочцы, хлопец узняўся з месца і закрычаў: «Чаму «Польскі інстытут» не аплаціў друк рамана? Чаму перакладчыкаў не запрасілі ў Мінск?» Пасля гэтага ён плёснуў кавай на ўдзельнікаў прэзентацыі, сказаўшы, што іх «замовілі», перадаў вітанне ад Галіны Жарко і ўцёк.

Галіна Жарко — перакладчыца «Лялькі» — жыве ў Польшчы. У лютым яна распавяла, што «Польскі інстытут» вырашыў не фундаваць выданне рамана. Жарко знайшла грошы ў іншай культурніцкай установе — «Інстытуце кнігі», што працуе ў Кракаве. А пасля са здзіўленнем даведалася, што падчас кніжнага кірмаша ў Мінску «Польскі інстытут» збіраецца прэзентаваць «Ляльку» на сваім стэндзе.

«О, Польскі інстытут да маёй «Лялькі» прымазваецца. Грошай на выданне не далі… Яшчэ горш! Спачатку далі, а потым перадумалі. Так і сказалі: ай, мы перадумалі. А зараз во — прэзентуюць. І Хадановіч тут як тут! Ці не ён падгаварыў ІП [»Інстытут польскі»], каб на «Ляльку» не давалі, бо на яго праекты не хопіць? Усякае думаецца. Мне выдавец сказаў, што будзе прэзентацыя і нават спытаўся ці хачу я ўдзельнічаць. У сэнсе, што і без мяне тая прэзентацыя адбудзецца. Ну то схадзеце, спадарства», — напісала Галіна Жарко.

«Ляльку» Баляслава Пруса на польскім стэндзе ў шэрагу іншых твораў, апошнім часам перакладзеных з польскай мовы на беларускую. Акрамя яе, 3 сакавіка адбывалася прэзентацыя «Яблычка» Сяргея Пясецкага, «Уплывовых жанчын ІІ Рэчы Паспалітай» Славаміра Копера, а таксама кулінарнай кнігі з рэцэптамі польскіх страваў.

Андрэй Хадановіч быў вядоўцам імпрэзы. Ён распавядае, што ад хуліганскага ўчынку амаль не пацярпеў — і давёў прэзентацыю да канца.

Што да абвінавачанняў з боку спадарыні Жарко, дык Хадановіч абураецца, што яму ставяць у віну неабгрунтаваныя, бяздоказныя домыслы. «Цяжка палемізаваць з фантазіяй і ўмоўнымі канструкцыямі», — дадае паэт.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве6

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент33

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве6

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць