У новым выпуску шоу «Я не буду гэта есці» на «Белсаце» распавядаюць, што ў дзяцінстве адмаўляўся есці бацька беларускага дызайну Уладзімір Цэслер і чым яго накармілі.

У кожнага дзіцяці быў свой кулінарны кашмар, выгляд якога выклікаў адну і тую ж рэакцыю: «Я не буду гэтага есці!». У кулінарным шоу з гэткай жа назваю высвятляюць, якія стравы з дзіцячых гадоў не па душы вядомым беларусам, а вядоўцы — прафесійныя шэф-кухары — спрабуюць перамагчы іх прадузятасці.

Што ж з дзяцінства выклікала агіду ў госця 2-й серыі шоу? Разынкі (выглядалі неэстэтычна), пах гароху і рыбін тлушч! Знаёма?

Але для здымак «Я не буду гэта есці!» Уладзімір выбраў рыбу. Якую, як яму здавалася, складана прыгатаваць нейкім адмысловым чынам, каб было і смачна, і незвычайна. Што гэта за рыба і ці атрымалася ў нашых шэф-кухараў Вольгі Прыгаравай і Аляксандра Чыкілеўскага пераканаць героя шоу? Даведаецеся з 2-й серыі.

Уладзімір Цэслер і Сняжана Барценева у шоу «Я не буду гэта есці!». Фото belsat.eu.

Уладзімір Цэслер і Сняжана Барценева у шоу «Я не буду гэта есці!». Фото belsat.eu.

Разам з Уладзімірам Цэслерам майстэрства шэф-кухараў ацэньвалі арт-дырэктарка менскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» Ганна Чыстасердава і фатограф Сняжана Барценева.

Глядзіце таксама:
«Ненавісная страва зоркі «Еўрабачання» у прэм’ерным выданні «Я не буду гэта есці!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0