Адноўленая знешнасць птушаняці. Малюнак: Raúl Martín

Адноўленая знешнасць птушаняці. Малюнак: Raúl Martín

Сёння сярод палеантолагаў няма згоды ў тым, як і чаму продкі птушак абзавяліся пер'ем і крыламі. Частка навукоўцаў прытрымліваецца класічнай тэорыі пра тое, што пер'е дазволіла птушкам заняць новую экалагічную нішу, недаступную для дыназаўраў, — паветраную прастору. Іншыя ж лічаць, што пер'е з'явілася не для палётаў, а для абагрэву цела або прыцягнення ўвагі самак. Яшчэ больш рознагалоссяў выклікае само пытанне аб тым, калі птушкі навучыліся лётаць. 

Выявіўшы закамянеласць птушаняці, што памерла адразу пасля нараджэння, навукоўцы прасканавалі яе пры дапамозе камп'ютарных тамографаў і крыніцы сінхроннага выпраменьвання, што дазволіла ім прааналізаваць унутраную структуру костак і аднавіць «трохмернае» аблічча птушкі.

Фота: Dr. Fabien Knoll

Фота: Dr. Fabien Knoll

Яна аказалася вельмі мініятурным стварэннем: даўжыня яе цела складала ўсяго пяць сантыметраў, а маса — не больш за 85 грамаў. Мяркуючы па структуры шкілета, гэтае птушаня было такім жа бездапаможным, як і толькі што народжаныя вераб'і, папугаі, зязюлі або чаплі.

Гэты факт, як адзначаюць навукоўцы, пакуль не дазваляе казаць пра тое, што ўсе старажытныя пярнатыя развіваліся падобным чынам. Цалкам магчыма, што 127 мільёнаў гадоў таму існавалі і птушкі, падобныя гусакам, курам, чые птушаняты нараджаюцца відушчымі і ўмеюць хутка бегаць ці нават лётаць практычна адразу пасля нараджэння. Адкрыццё іншых унікальных парэшткаў можа даць адказ на гэтае пытанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?