05.03.2018 / 20:26

Здаць і зняць жыллё на кароткі тэрмін цяпер можна без пісьмовага дагавора і рэгістрацыі 6

У Беларусі спрошчаныя патрабаванні да здачы ў арэнду жылых памяшканняў фізічнымі асобамі. Гэта прадугледжана ўказам №103, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 сакавіка, паведамляе БелТА.

У прыватнасці, дакументам спрашчаюцца патрабаванні, устаноўленыя жыллёвым заканадаўствам, да формы дагавораў аб прадастаўленні жылых памяшканняў, садовых домікаў і дач, якія належаць фізічным асобам, для кароткатэрміновага пражывання іншым фізічным асобам. Цяпер яны могуць заключацца як у пісьмовай, так і ў вуснай форме.

Адначасова выключаны абавязак рэгістраваць такія здзелкі ў мясцовых выканаўчых і распарадчых органах.

0
alex.ayo / Адказаць
05.03.2018 / 20:48
Мне кто-нибудь объяснит почему в современном белорусском языке всё меньше "усталявана" и всё больше "устаноўлена"? Есть какая-то смысловая разница?
1
Мінак / Адказаць
05.03.2018 / 22:27
Лукашэнка смяротна хворы, ці што? Што адбываецца?
0
Галена / Адказаць
05.03.2018 / 23:02
каротки тэрмин - гэта кольки часу? а падатак плациць усё роуна будзе трэба? тэма не раскрытая
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру