Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зняўся ў відэароліку, прысвечаным 100 дням да пачатку чэмпіянату свету па футболе 2018 года, што пройдзе ў Расіі. Відэа апублікавана на YouTube-канале FIFATV.

У роліку прадстаўнікі 32 краін-удзельніц мундыялю жанглююць мячом.

У здымках прынялі ўдзел Дыега Марадона, Раналда, Карлес Пуёль, Дыега Фарлан, Уэйн Руні, Міраслаў Клозэ, Карлас Вальдэрама, Давід Трэзеге, Петэр Шмейхель, а таксама прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола ( ФІФА) Джані Інфанціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0