Паўла Спірына, аўтара дакументальнага фільма «Айчым» пра кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку, дапыталі ў сталічнай міліцыі. У панядзелак відэаблогер наведаў Ленінскі РУУС. 

«У мяне ўзялі ўзор голасу, каб даказаць, што гэта фільм мой. Але я і сам сказаў, што ён мой, — распавёў Спірын Еўрарадыё. — Таксама ўзялі тлумачэнні з нагоды фільма».

Па словах Паўла, крымінальная справа за абразу прэзідэнта яшчэ не распачатая, пакуль ідзе даследчая праверка. Мужчына ўпэўнівае, што не баіцца адсядзець рэальны тэрмін за свой фільм, які на Youtube набраў больш за 450 тысяч праглядаў. Ён узгадвае, як у 2014 годзе ўжо пабываў за кратамі 15 сутак за кнігу «Аповесць пра мэра». 

«За такі фільм можна і адсядзець. За асалоду, што ўся рэспубліка ўбачыла, хто ён такі. У турме я не ўбачыў нічога страшнага. Такія ж людзі там сядзяць, такое ж жыццё, толькі больш жорсткае», — кажа Павел.

Напярэдадні ператрус прайшоў у кватэры яшчэ аднаго відэаблогера, які на Youtube вядзе папулярны канал Nexta. Яму таксама інкрымінуюць артыкул 368 КК (абраза прэзідэнта).

Яшчэ аднаго відэаблогера хочуць прыцягнуць да адказнасці за абразу Лукашэнкі 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?