Вірус Ласа. Фота: Alamy.

Вірус Ласа. Фота: Alamy.

Гэтая хвароба — не новая, але цяперашняя ўспышка беспрэцэдэнтная па сваіх маштабах і хуткасці распаўсюджвання. Супрацоўнікі медустановаў працуюць на мяжы магчымасцяў, некаторыя з іх самі заразіліся і сталі ахвярамі хваробы.

Паводле прыблізных ацэнак, ад віруса загінулі каля 90 чалавек. Са студзеня ў Нігерыі было зафіксавана больш за 1000 выпадкаў падазрэння на ліхаманку Ласа, з іх 317 пацверджаныя.

Ліхаманка Ласа — гэта вострае віруснае гемарагічнае захворванне, якое можа паражаць розныя органы і разбураць крывяносныя сасуды. У большасці заражаных хвароба працякае ў лёгкай форме: ліхаманка, галаўны боль, агульная слабасць або наогул без сімптомаў. Але ў вострых выпадках працягу хвароба можа суправаджацца крывацёкамі з носа, рота і іншых частак цела.

Па статыстыцы, смяротны зыход надыходзіць прыкладна ў 1% выпадкаў. Аднак пры цяперашняй успышцы ў Нігерыі смяротнасць, па дадзеных Нацыянальнага цэнтра па кантролі за інфекцыйнымі захворваннямі, дасягае 20%.

На гэты момант ёсць некалькі перспектыўных кандыдатаў на ролю вакцыны, аднак ні адзін з іх не быў зацверджаны і не дайшоў да вытворчасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?