06.03.2018 / 16:57

Мова наша. А што такое спарыш? 17

«Вось вы пішаце пра палітыка Спарыша (по-русски: Сергей Спариш). А што значыць гэтае слова, ад чаго пайшло такое прозвішча?» — спытаўся ў нас чытач Павал А.

Тут усё проста. Спарышамі называюць спараныя прадметы. Два арэхі зрасліся — спарышы. Два яблыкі зрасліся — таксама спарышы. Два каласы, што выраслі на адной сцябліне, называюць спарышамі. І гліняныя гаршчочкі, злучаныя адной ручкай, таксама называюць спарышамі. Ёсць і элемент беларускага арнаменту — спарыш. Існаваў такі «Белы легіён», дык у яго быў знак — «Спарыш».

Націск у адзіночным ліку падае на апошні склад (спарЫш), і ў множным — на апошні (спарышЫ).

Сяргей Гезгала

0
Karaim / Ответить
06.03.2018 / 16:14
здаецца, і знак "Белага Легіёну" таксама спарышам называюць
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%8B_%D0%BB%D0%B5%D0%B3%D1%96%D1%91%D0%BD 
0
l.M. / Ответить
06.03.2018 / 16:23
Спарыш- гэта сiмвал Белага легiёна!
2
l.M. / Ответить
06.03.2018 / 16:24
Спарыш - леваю i праваю рукою трэба біці па чэрзі!
Показать все комментарии/ 17 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера