06.03.2018 / 16:47

Новыя страты расійскай арміі ў Сірыі: загінулі 39 вайскоўцаў абноўлена 95

У Сірыі пры заходзе на пасадку на авіябазе Хмеймім упаў расійскі транспартны самалёт Ан-26. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Расіі, перадае РІА Новості.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі 39 чалавек — 33 пасажыры і шэсць членаў экіпажу. Згодна з дакладам з месца катастрофы, агнявога ўздзеяння на самалёт не было.

У Мінабароны Расіі дадалі, што вывучэннем магчымых версій прычын здарэння зоймецца камісія ваеннага ведамства.

Аварыя адбылася ў аўторак, 6 сакавіка, прыкладна ў 15:00. Самалёт сутыкнуўся з зямлёй, не даляцеўшы прыкладна 500 метраў да пасадачнай паласы.

12
Niemand / Адказаць
06.03.2018 / 16:53
Чарговая расейская "вундэрвафля" - лятак з непрадказальнай траекторыяй.
9
Вася / Адказаць
06.03.2018 / 16:59
І як цяпер верыць пра ракету з ядзерным рухавіком? 
10
Грязный Гарри / Адказаць
06.03.2018 / 17:02
Всем комментаторам под ником "Рэд.выдалена" жэстачайшэ плюсую!
Паказаць усе каментары/ 95 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру