06.03.2018 / 22:12

Renault прэзентавала амаль празрысты беспілотны электрамабіль ФОТА 16

На аўтамабільнай выставе ў Жэневе Renault прадставіла канцэпт беспілотнага электрамабіля EZ-GO, над якім кампанія будзе працаваць бліжэйшым часам, перадае engadget.com.

Галоўная асаблівасць EZ-GO — поўная адсутнасць органаў кіравання. У салоне няма руля і педаляў, пры гэтым у Renault заяўляюць аб чацвёртым узроўні аўтаномнасці. На гэтым узроўні датчыкі апрацоўваюць максімальную колькасць інфармацыі і здольныя адаптавацца да самых складаных сітуацый на дарозе. Наступны, пяты, ўзровень — гэта поўная аўтаномнасць машыны. У EZ-GO для няштатных сітуацый прадугледжана дыстанцыйнае кіраванне. Максімальная хуткасць электрамабіля абмежаваная 50 км/г.

Электрамабіль мае вельмі вялікую плошчу ашклення паверхні. У вочы кідаецца таксама незвычайнае размяшчэнне сядзенняў. 

Усяго ў EZ-GO змесцяцца шэсць пасажыраў. Для зручнасці пасажыраў пры выхадзе адкрываецца спецыяльны пандус. 

Запусціць выпуск электрамабіля Renault плануе ў 2022 годзе. Да гэтага моманту кампанія спадзяецца стварыць удасканалены аўтапілот і сфарміраваць сістэму беспілотнага каршэрынгу — сэрвісу арэнды аўтамабіля.

nn.by

1
_ / Адказаць
06.03.2018 / 22:30
крута, але хвале бяспечнасць такой шклянай мыльніцы, не кажучы ўжо пра камфорт. лаўкі горш, чым у электрычках, няма пасаў бяспекі, канструкцыя такая, што ў аварыі машына проста сплюснецца
1
Жаконя / Адказаць
06.03.2018 / 22:40
какой же разнообразный у нас мир: где-то изобретают чудо-автомобили, а где-то нарастают фекальные сталагмиты
1
Pidżama / Адказаць
06.03.2018 / 22:54
будущее наступает. Но не здесь, не здесь...
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру