У Барысаўскім раёне двух братоў 1972 і 1990 гадоў нараджэння засеклі сякерай. У забойстве падазраюць іх 25-гадовага суседа, які распіваў з імі алкаголь, паведамляе Следчы камітэт.
Па папярэдніх дадзеных, ён напярэдадні быў у гасцях у сваіх суседзяў і з-за канфлікту на глебе распівання спіртнога ўчыніў ім шматлікія ўдары сякерай. Следчыя дзеянні з удзелам затрыманага для ўстанаўлення матыву і ўсіх абставінаў злачынства працягваюцца. Прызначаныя лабараторныя даследаванні, у тым ліку па адабранай сякеры. Для далейшага расследавання крымінальная справа прынята да вытворчасці следчымі абласнога апарата УСК па Мінскай вобласці.