Станцыя Зябкі ў Дзісенскім павеце. Прыехалі сюды агенты наймаць парабкаў і дзяўчат у Прусію; даюць добрую цану. Выехала каля 400 чалавек.
«НН», №6, 1908
Беларусь адклікае свайго пасла з ЗША. Прычына: увядзенне дадатковых эканамічных санкцый да «Белнафтахіма». «Паслу ЗША настойліва рэкамендуецца пакінуць Мінск з той жа мэтай», — заявіў 7 сакавіка на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў. Пасольства ЗША ў Беларусі пакуль адмаўляецца ад каментароў. Нечаканы крок быў зроблены на наступны дзень пасля размовы Пуціна з Лукашэнкам.
«НН», 7 сакавіка, 2008