8 сакавіка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе краіны з дажджом. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад 0°C па паўднёвым захадзе да -7°С па паўночным усходзе, максімальная тэмпература днём у асноўным -3 … + 2°С, у паўднёва-заходніх раёнах краіны яна павысіцца да + 3 … + 7°С.

У Мінску чакаецца ўначы мінус 2—4°C, днём каля мінус 2°С, невялікі снег, завіруха.

У пятніцу, 9 сакавіка, у асноўным мокры снег. Тэмпература паветра мінімальная ноччу панізіцца да 0 … -6°С, максімальная тэмпература днём у асноўным складзе -2 … + 4°С, па захадзе краіны паветра прагрэецца да + 5 … + 8°С.

У Мінску ўдзень каля каля 0°С..

10 сакавіка, у суботу, захаваецца сырое няўстойлівае надвор'е — мокры снег, дождж. Максімальная тэмпература днём -1 … + 4°С, у паўднёва-заходніх раёнах + 5 … + 7°С.

У нядзелю, 11 сакавіка, ноччу падмарозіць і тэмпература паветра мінімальная ноччу панізіцца да -2 … -7°С, максімальная тэмпература днём складзе -2 … + 4°С; у паўднёва-заходніх раёнах краіны цяплей - ноччу каля 0°C, дзённыя максімумы дасягнуты + 5 … + 8°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0