Сяргей Міхалок 25 сакавіка будзе граць у Мазыры з праектам «Ляпіс-98» і не зможа выступіць на мінскім канцэрце ля Опернага тэатра, прысвечаным 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР, піша Радыё Свабода.

Пра гэта Свабодзе паведаміў Антон Азізбекян, арганізатар канцэртаў праектаў Сяргея Міхалка. Сам Міхалок працяглы час не выходзіць на сувязь. Цяпер няма неабходнасці, каб канцэрты каментаваў сам Міхалок, кажа Азізбекян, а калі «будзе нагода», то ў гуртоў Міхалка «ёсьць свае каналы для інфармавання».

Канцэрт у Мазыры запланаваны ўжо даўно, тлумачыць Азізбекян, і ніякіх зменаў у графіку ўжо немагчымыя. Тым больш, як ён кажа, канцэрт — гэта не проста «прыехаць, выйсці на сцэну і адспяваць». Выступ рыхтуецца за некалькі дзён, трэба прывезці апаратуру, яе наладзіць і праверыць.

Арганізатары канцэрта раней публічна звярнуліся да Міхалка, бо тыдзень не маглі з ім зьвязацца, прапаноўвалі арганізаваць гурту транспарт да Менска і з Менска. Сярод прычынаў выступіць у Менску 25 сакавіка арганізатары канцэрту называлі песні гуртоў Міхалка кшталту «Грай», «Не быць скотам», «Будзь смелым», «Родны край», «Belarus Freedom»), якія «сталі не проста хітамі, а сапраўднымі гімнамі новай Беларусі». Усе гэтыя песні выконвалі або «Ляпіс Трубяцкі», або Brutto, але яны не ўваходзяць у рэпэртуар праекту «Ляпіс-98», з якім Міхалок выступіць у Мазыры.

Арганізатары напісалі адкрыты ліст да Сяргея Міхалка з заклікам выступіць каля Оперы ў Мінску 25 сакавіка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0