07.03.2018 / 22:05

«Coca-Cola» ўпершыню ў сваёй гісторыі пачне выпускаць алкаголь 6

Упершыню за 125 гадоў свайго існавання кампанія Coca-Cola сабралася выпусціць алкагольны напой, перадае Financial Times.

Кампанія плануе заваяваць долю на японскім рынку «цюхай» — кактэйляў з фруктовымі смакамі, якія змяшчаюць каля пяці адсоткаў спірту і гатуюцца з моцных алкагольных напояў, араматызатараў, газаванай вады.

Вытворцы газаваных безалкагольных напояў, у тым ліку Coca-Cola, у апошнія гады сутыкнуліся са скарачэннем продажаў па ўсім свеце праз зніжэнне спажывання прадукцыі, якая змяшчае цукар, у той час як рынак напояў «цюхай» з 2013 года дэманструе штогадовы рост на 5-25 адсоткаў.

У Coca-Cola рашэнне вырабляць алкагольную прадукцыю назвалі гістарычным.

nn.by

11
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
07.03.2018 / 23:28
Давно пора Кока-Колу запретить !!!
В 100 граммах продукта - 40 грамм сахара!!

Это же смерть !!!
2
pb82 / Адказаць
08.03.2018 / 11:04
Васисуалий Лоханкин,
насамрэч 9 грам.
0
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
08.03.2018 / 12:20
Амерыканьскае чарнiлка?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру