От тут харошыя рабяты напіслі адкрыты ліст Сяргею Міхалку. Паша Белавус кажа, што не можа дазваніцца да спевака і таму звяртаецца эпісталярна.

Абяцаюць прывесці, завесці. Абяцаюць лепшую апаратуру. Абяцаюць нават ганарар, калі будзе такая умова.

Нагадваюць Сяргею пра тысячы беларусаў, якія ездзілі яго слухаць у розныя гарады і краіны.

Кажуць, што нам бы толькі вас з гітаркай. На пару песенек літаральна…

Адным словам — умаляюць.

Дарагі Pavel Belavus, калі напярэдадні такога свята з чалавекам нельга звязацца — не трэба. Не трэба нагадваць пра тысячы беларусаў, якія кудысці там цягаліся. Не трэба абяцаць самую лепшую апаратуру (пры ўсёй павазе, вакал Сяргея і немудрагелісую акустыку — перадасць любая апаратура наогул).

І дакладна не трэба абяцаць ганарараў.

Я разумею, што ты як арганізатар адчуваеш адказнасць, але не трэба прыніжацца.

Калі на гэтым свяце Міхалок будзе выступаць за ганарар — я, напрыклад, не пайду.

Мне будзе прыкра. Па-мойму БНР — нешта большае за райдар артыста. а калі артыст лічыць інакш — то я выбіраю БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?