«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за люты 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за люты «Наша Ніва» мела 6 715 600 праглядаў.

Іншыя лічыльнікі даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы. Паводле Google Analytics, колькасць праглядаў была на 7,6% вышэйшай.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абодвух сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb. 

Удакладнім, што ў спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.

Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за люты 2018 года, мільёнаў

Сродак масавай інфармацыі прагляды старонак (у мільёнах)
1 Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша 103,71
2 Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі 36,90
3 NN.by / Наша Ніва 6,72
4 Pressball.by / Прессбол (без уліку форуму) 6,18
5 Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі 5,25
6 By.tribuna.com / Трыбуна 3,85
7 Sputnik.by / Спутнік Беларусь 3,78
8 Belta.by / БелТА 3,61
9 Belaruspartisan.by / Белорусскій партізан 3,43
10 Gomel.today / Сільные Новості (Гомель) 3,42
11 Gazetaby.com / Салідарнасць 3,23
12 S13.ru (Гродна) 3,21
13 Udf.by 3,15
14 Sb.by / Советская Белоруссія 2,91
15 Naviny.by / Навіны 2,65
16 Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія 2,49
17 Belnovosti.by 2,48
18 Virtualbrest.by / Віртуальны Брест 2,31
19 Citydog.by 2,25
20 Belsat.eu / Белсат 2,15
21 Svaboda.org / Радыё Свабода 1,61
22 Ctv.by / СТБ 1,45
23 Intex-press.by / Інтэкс-Прэс (Баранавічы) 1,27
24 Куку.org 0,86
25 Ej.by / Ежедневнік 0,85
26 Telegraf.by / Телеграф 0,62
27 Ont.by / АНТ 0,62
28 Interfax.by / Інтерфакс 0,61
29 Euroradio.by / Еўрарадыё 0,57
30 Aif.by / Аргументы і факты 0,52
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0