08.03.2018 / 11:49

Футбаліста выдалілі з поля з-за прозвішча 12

Sky Sports

У матчы паўпрафесійных англійскіх каманд «Хэмел Хэмпстэд Таўн» і «Іст Тарока» адбыўся кур'ёзны эпізод, звязаны з выдаленнем футбаліста Санчэза Уота (Sanchez Watt). Пра гэта ў сваім твітары паведаміў журналіст Олі Бэйліс.

З-за таго, што на майках футбалістаў былі напісаныя выключна нумары, для вынясення папярэджання суддзя матча быў вымушаны спытаць у гульца яго прозвішча. Адказ Уота ён прыняў за здзек і паказаў футбалісту прамую чырвоную картку. Прозвішча 27-гадовага брытанца сугучнае з пытаннем «What» («што» — у перакладзе з англійскай).

Пазней гульцам «Хэмел Хэмпстед Таун» удалося аспрэчыць рашэнне арбітра і гулец вярнуўся на поле. Матч завяршыўся перамогай «Хэмела» з лікам 2:0. Адзін з мячоў забіў Уот.

1
гыгыгы / Адказаць
08.03.2018 / 12:02
Гэта яшчэ ничога. У матчы адной з нижэйшых английских лиг на заувагу арбитра гулец адказау нецензурной лайнкай. Пасля чаго арбитр заехау грубияну па вуху, паказау яму чырвоную картку, пасля паказау чырвоную картку самаму сабе и сышоу з паляны Чым скончылася гульня не паведамляецца...,
0
фцф / Адказаць
08.03.2018 / 12:21
ГЭТА АМАЛЬ ЯК З АРМЯНІНАМ, ЯКОГА ЗВАЛІ  "Авас".
1
Евгений / Адказаць
08.03.2018 / 13:29
Уот так Уот.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру