На ўдзел у забегу, які праходзіць у Беларусі ўжо трэці раз, зарэгістраваліся больш за 2 тысячы дзяўчат з усёй Беларусі, розных узростаў і прафесій.
Кожная з іх магла выбраць, колькі бегчы: 2 ці 5 кіламетраў. На фінішы ўсіх удзельнікаў чакалі ўзнагароды ў выглядзе медаляў і кветак.
У забегу прыняла ўдзел і наша фотачараўніца і відэааператарка Воля Афіцэрава.