08.03.2018 / 18:10

З замарожаных рахункаў мёртвага Кадафі зніклі мільярды еўра 17

Бельгійскія ўлады выявілі знікненне 10 мільярдаў еўра з замарожаных лівійскіх актываў. Грошы захоўваліся ў банку Euroclear Bank і прапалі з 2013 па 2017 год. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Le Vif.

Грошы знаходзіліся на чатырох рахунках, адкрытых для Libyan Investment Authority і Libyan Foreign Investment Company. Па стане на 29 лістапада 2013 года, на іх ляжала больш за 16 мільярдаў еўра. Аднак увосень 2017 года, калі ўлады каралеўства пасля расследавання справы аб адмыванні грошай збіраліся накласці арышт на 16 мільярдаў, высветлілася, што на рахунках засталося толькі пяць мільярдаў.

0
Клёк / Адказаць
08.03.2018 / 18:41
Ох і ах
2
паручнік Хмель / Адказаць
08.03.2018 / 19:47
І, канешне ж, невядома, хто і як іх зняў і куды перавёў? 
1
Верны / Адказаць
08.03.2018 / 20:22
Ат многава німножка. Ня кража а дзялёжка. Гласіць саўрыменая тутэйшая прымаўка.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру