09.03.2018 / 10:39

Расійскі дэпутат, якога вінавацяць у дамаганнях, атрымаў 835 штрафаў за язду з парушэннямі на сваім «Майбаху» — расследаванне 9

«Дэпутат, які дамагаецца. Псіхапат. Карупцыянер» — так называецца расследаванне расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, прысвечанае асобе Леаніда Слуцкага, дэпутата ад партыі Жырыноўскага.

Леанід Слуцкі.

Адразу некалькі журналістак публічна заявілі, што Слуцкі іх дамагаўся. У прыватнасці, карэспандэнт BBC выклала ў інтэрнэт аўдыязапіс, на якім дэпутат называе яе «зайчуткай» і прапануе стаць каханкай.

У адказ спікер Дзяржаўнай думы Вячаслаў Валодзін параіў журналісткам мяняць працу, калі лічаць работу ў парламенце небяспечнай.

Навальны звярнуў увагу, што Слуцкаму і яго жонцы належаць два «Бэнтлі» і «Майбах». Пры гэтым дэпутатам працуе ў Думе ад 1999 года, адпаведна, не мае права займацца бізнэсам з таго часу і атрымлівае толькі афіцыйны заробак.

Выявілася, што «Майбах», на якім перасоўваецца Слуцкі, ад чэрвеня 2017 года «сабраў» 835 штрафаў — ездзіў па выдзеленай аўтобуснай паласе ў супрацьлеглым накірунку, перавышаў хуткасць больш чым на 80 км/г…

У сярэднім атрымліваецца тры парушэнні на дзень!

Агулам дэпутат сплаціў амаль $25 тысяч штрафаў.

Апроч таго, Навальны знайшоў у скандальнага дэпутата незадэклараваны гектар зямлі на Рублёўцы.

Апазіцыянер заклікае звольніць Слуцкага з Дзяржаўнай думы за парушэнне заканадаўства аб супрацьдзеянні карупцыі. Адпаведную заяву ён адправіў старшыні кантрольнай камісіі Думы.

БЮ

1
Лапух / Адказаць
09.03.2018 / 10:58
Сэксуальна заклапочаны дэпутат у аўто цягаў гуся за шыю, збіваў рукой калені, і не глядзеў на шлях.
У пуцінскім кіраўніцтве ўсе нейкія недаробленыя.
1
Сяржук / Адказаць
09.03.2018 / 11:11
у нас Лукашенко и его сыновья вообще без правил ездят.
1
Лапух / Адказаць
09.03.2018 / 11:51
Сяржук, БЕЗ ЯКІХ ГЭТА ЯНЫ правіл ЕЗДЗЯЦЬ ?

Лукашэнкам яшчэ не пісаны законы.
Законы яны для нас пішуць і правілы, каб мы на цырлах хадзілі і езділі, і не турбавалі іх бязмерную ўладу.
Яны ў нашай краіне і законы, і суды і пракуратуры і ўся іншая тэатральная лухта з дзяржаўнымі прозвішчамі.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру