У Гродне з'явіцца воднае таксі. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык. Запусціць новы від транспарту плануецца ўжо ў маі.

«Паслугі для перавозкі гараджан і гасцей горада па рацэ Нёман гатовыя аказваць некалькі прадпрымальнікаў. У іх ёсць судны змяшчальнасцю 10-15 чалавек», — распавёў Болтрык.

Для арганізацыі такіх паслуг неабходны прычал. Ён будзе абсталяваны на правым беразе Нёмана паміж Старым мостам і гродзенскімі замкамі.

Гэта будзе не адзіны прычал на тэрыторыі горада. У прыватнасці, на супрацьлеглым беразе Нёмана побач з адной з баз адпачынку будзе ўзводзіцца сучасны комплекс для прыёму турыстычных суднаў: тут у іх будзе магчымасць і зарадзіць акумулятары, і папоўніць запасы вады, і адпачыць.

Прыбыць у абласны цэнтр водным транспартам у сезон, можна будзе, напрыклад, з Польшчы.

З улікам таго, што замежнікі маюць права наведваць Гродна і Гродзенскі раён без візы, такія маршруты могуць стаць папулярнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0