09.03.2018 / 13:34

Пад Смалявічамі грузавік насмерць збіў пешахода без флікера з пакетам алкаголю. Кіроўца ўцёк, не меўшы тэхагляду і страхоўкі 7

У 21:30 8 сакавіка кіроўца грузавік «Івека» пад Смалявічамі збіў жанчыну, якая рухалася па трасе М1 па праезнай частцы, і не спыняючы паехаў у бок Расіі, паведамляе ДАІ.

Услед на яе наехаў яшчэ і «Фальксваген Пасат». Ад атрыманых траўм 65-гадовая жанчына памерла на месцы аварыі.

Яна не была абазначаная флікерам, несла ў руках пакет з алкаголем. ДАІ ўдакладняе, што яе як пешахода ўжо штрафавалі за парушэнне правілаў дарожнага руху.

31-гадовага кіроўцу «Івека» неўзабаве злавілі пад Талачыном. Толькі ў гэтым годзе яго пяць разоў каралі за язду на няспраўным аўтамабілі.

У кіроўцы не было ні страхоўкі, ні пройдзенага тэхагляду.

Заведзена крымінальная справа.

4
MrDDS777 / Адказаць
09.03.2018 / 14:18
Налог на дороги сделайте ещё больше, идиоты...
8
Лапух / Адказаць
09.03.2018 / 15:10
А каб быў тэхагляд, то ён бы не збіў тую алкагалічку ?
Ідыётаў болі з тэхаглядам, чым без яго, бо яны рэжым сваімі падаткамі ўтрымліваюць.
1
Зьміцер Лупач / Адказаць
09.03.2018 / 16:00
Як пачытаеш навіны, складваецца ўражанне, што як пешаход без флікера, то яго можна і давіць.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру