09.03.2018 / 13:58

Пантонную пераправу праз Прыпяць зноў прыбяруць праз крыгаход 5

З надыходам крыгаходу пантонную пераправу праз Прыпяць зноў прыбяруць, паведамляе АНТ.

Дабірацца з аднаго берага на іншы давядзецца на катарах і ледаколе. Сцэнар — часовы, калі гэта сапраўды адбудзецца, залежыць ад надвор'я.

Нагадаем, аўтамабільны мост яшчэ ў снежні зачынілі праз расколіну, а збудаваную пантонную пераправу знесла цячэннем.

Затым маразы не дазволілі выратавальнікам перавозіць людзей на лодках, і прыйшлося з дапамогай ледакола паўторна наводзіць пантоны. Праўда, ужо ў іншым месцы — на два кіламетры вышэй па плыні. Тут значна плытчэй, што робіць канструкцыі больш устойлівымі.

З пачаткам жа актыўнага ходу лёду часовы мост не дасць рады нагрузцы, папярэдзілі ратавальнікі.

Дарэчы, ледакол прыйдзе на дапамогу толькі ў крайнім выпадку. Яго спецыяльна пераабсталявалі для перавозкі пасажыраў — усталявалі агароджу і пасадкавыя месцы.

Абноўлены ж аўтамабільны мост павінен з'явіцца ў раёне да канца года. Праект зараз на экспертызе, а спецыялісты прыступілі да дэмантажу аварыйных блокаў.

1
касілер / Адказаць
09.03.2018 / 14:11
з гэткай навіны паўстае пытанне-ці ў дваццаць першым стагодзі жывуць беларусы па-за драздамі? 
0
баба Лена / Адказаць
09.03.2018 / 17:16
"Тут значна драбней" . як гэта рака можа быць "драбней"?
0
Понтонщик / Адказаць
09.03.2018 / 19:54
То берег левый нужен им то берег правый 

Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру