09.03.2018 / 14:52

Сяргей Пальчэўскі: Лепш яшчэ 10 год дыктатуры Лукашэнкі, чым вайна ў Беларусі 97

У жніўні 2017 года абаронца Курапатаў, маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі, з'ехаў на Данбас і далучыўся да добраахвотнікаў, якія супрацьстаяць узброеным фарміраванням прарасійскіх баевікоў.

Чытайце: Хто гэты Пальчэўскі, які прыкаваў сябе да МАЗа ў Курапатах?

Пётр Парашэнка нядаўна выступіў за ўвядзенне больш жорсткіх правілаў для выдачы ўкраінскага грамадзянства.

«Беларускі партызан» даведаўся, як вайна паўплывала на Сяргея і што ён збіраецца рабіць далей.

Даведка: Падчас абароны Курапатаў у лютым 2017 года Сяргей Пальчэўскі ў знак пратэсту прыкаваў сябе кайданкамі да бампера грузавіка. На хвалі сакавіцкіх рэпрэсіяў, 22 сакавіка, Пальчэўскі быў затрыманы і змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. У сярэдзіне красавіка ён выйшаў на волю і неўзабаве прызнаўся, што падпісаў паперу аб таемным супрацоўніцтве з беларускімі спецслужбамі. 2 чэрвеня КДБ спыніў крымінальную справу ў дачыненні да Пальчэўскага.

— Я зараз не на Данбасе. Я ўжо месяц знаходжуся ў Кіеве. Назад я пакуль не збіраюся. Прынамсі, у валанцёрскія фарміраванні. Я не навучуся нечаму большаму, чаму ўжо навучыўся, а сядзець там без грошай не бачу сэнсу. Я буду спрабаваць неяк уладкавацца ў Кіеве. Цяпер я як прадстаўнік «Маладога фронту» ўдзельнічаю ў працы аргкамітэта па святкаванні Дня Волі ў Кіеве. Плануецца шэсце ад Майдана Незалежнасці да помніка Караткевічу каля беларускай амбасады.

Сяргей Пальчэўскі прыкаваў сябе да бампера падчас акцыі па абароны Курапатаў.

Калі ж прымальнага варыянту ў Кіеве не знайду, пайду на кантракт ва Узброеныя сілы Украіны. Зараз там нармальныя заробкі нават па беларускіх мерках. Атрад «Пагоня» пачаў аказваць дапамогу тым, хто хоча пайсці па кантракце, ды і сярод нашых хлопцаў з тактычнай групы «Беларусь» многія ўжо служаць па кантракце. Працэдуру мы ведаем. Да таго ж, і ў добраахвотных батальёнах, і ў ВСУ ёсць недахоп людзей, таму на кантракт пайсці — не вельмі вялікая праблема. Адзінае, што ён падпісваецца мінімум на 3 гады.

Калі раптам здарыцца вялікае наступленне рускіх, тады не толькі я, але і тысячы былых добраахвотнікаў з усёй Украіны, ізноў паедуць на фронт. Але цяпер такое развіццё падзей здаецца мне малаверагодным.

Зараз на фронце адносна ціха. Калі я толькі прыехаў, былі больш-менш сур'ёзныя баі, кожны дзень па некалькі гадзін ваявалі. Але з цягам часу інтэнсіўнасць баявых дзеянняў зніжалася, цяпер баі завязваюцца рэдка, але шмат працуюць снайперы. Я пазменна хадзіў на пазіцыі. 12 гадзінаў на пазіцыі, суткі дома. Бываў і іншы графік. Так званы дом і пазіцыя маглі быць і ў адным будынку. Рашэнне бытавых спраў і дзяжурства на пазіцыі і ўяўляюць сабой усю службу. Рамантыкі там мала.

— Што будзе з добраахвотнікамі, якія ўжо не змогуць вярнуцца пры гэтай уладзе ў Беларусь? Толькі калі ў турму…

— Тыя, хто зараз служыць у ВСУ, атрымаюць статус удзельніка баявых дзеянняў і іншыя льготы, ім будзе прасцей аформіць дакументы. Астатнія, магчыма будуць эміграваць у іншыя краіны. Але я ведаю мала людзей, хто з'ехаў. Пакуль што ўсе застаюцца ва Украіне.

— Як змяніла Вас вайна?

— Вернікі, калі садзяцца есці, дзякуюць Богу за ежу. Вось вайна і навучыла мяне быць удзячным за гэтыя маленькія радасці жыцця, як простая ежа і само жыццё, якое вельмі лёгка страціць. Самае цяжкае на вайне — гэта бачыць смерць свайго пабраціма. Таму, калі хочаце атрымаць правільнае стаўленне да жыцця, ідзіце ў царкву ці на вайну. Лепш у царкву, на вайне, пакуль зразумееце, можа быць ужо позна.

Многія людзі ў Беларусі лічаць, што чым горш, тым лепш. Але мне здаецца, лепш яшчэ 10 год дыктатуры Лукашэнкі, чым вайна ў Беларусі. Калі будзе вайна, то нікому ўжо не патрэбна будзе ні дэмакратыя, ні незалежнасць, усе будуць думаць толькі як выжыць. Некаторыя будуць думаць, як выжыць на вайне. Гэта тыя, каму сумленне не дазволіць не ісці на вайну.

На Лукашэнку, вядома, трэба ціснуць і праз пратэстныя акцыі, але пакуль не трэба даводзіць да рэвалюцыі. Расія яшчэ не такая слабая, каб не ўмяшацца ў сітуацыю ў выпадку рэвалюцыі. Калі ёсць магчымасць дамаўляцца без вайны, трэба ёй карыстацца. Вайна — гэта апошні сродак.

50
гарадзенка / Адказаць
09.03.2018 / 15:16
Вельмі многія беларусы ў Беларусі кожны дзень думаюць як выжыць, жывуць на хлебе і вадзе. Прычым за 70 гадоў савецкай улады нагаварыліся фразы - абы не было вайны ажно да аскоміны. Вайна гэта, вядома, жудасць, але і сёняшняе жыццё для большасці не салодкае.
24
Лапух / Адказаць
09.03.2018 / 15:54
А што гэты хлапец хоча "выціснуць" з Лукашэнкі, ды яшчэ пратэстамі ?
Калі гэта ў яго атрымаецца, то ён убача там нешта брыдкае і непрыемнае.

Зноў пужалкі пратэстныя да якіх улада ўжо звыклася і паспяхова іх гасіць, між тым наносячы актыўнай пратэснай часты народа вялікую шкоду штрафамі, люстрацыей і іншымі непрыемнасцямі.

Можа не пужаць трэба, а ісці да перамогі і змяняць уладу ?
7
Верны / Адказаць
09.03.2018 / 15:55
Хто быў не забудзе. Вось мужчына. Вольны чалавек. Ён паняў. Як непрыемна калі цябе забіваюць. Таму верце ў Бога, паважайце старых, гадуйце малых, многа рабіце. І нікагда.
Не дазваляйце нікаму  пасягаць на вашу Свабоду. Рабства хужэ сьмерці.
Паказаць усе каментары/ 97 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру